ЧАРНО́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА У Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме р. Прыпяць, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Чарноцкае, за 5 км на ПдУ ад г. Петрыкаў. Пл. 0,3 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 100 м, даўж. берагавой лініі 6 км. Катлавіна старычнага тыпу, серпападобнай формы. Берагі высокія, пясчаныя, на У абразійныя, пад хмызняком.